Нешта пайшло не так. АртСядзiба

Вершы
На конкурс сайту "АртСядзiба". Я - Юрый Гагарын. Мая задача распавесці гісторыю пра тое, як я трапіў не ў свой час, не ў сваю эпоху.



Нешта пайшло не так, як Цыялкоўскі марыў:
Вецер шалёны ўзняў раптам ракету і
Хутка пачаў збіраць над Байканурам хмары.
Хмары прынеслі груз смутку, журбы, тугi.

Нешта пайшло не так, нібы ў машыне часу,
Я прыляцеў да вас, я прыляцеў сюды.
Платнай зрабілі вы мiжчасавую трасу.
Скінцеся па рублю - буду шукаць сляды.

Скінцеся, трэба мне падрыхтаваць ракету,
Каб паляцець назад, паліва трэба шмат.
Я не да вас хацеў - хтосьці абразіў мэту,
Хтосьці змяніў маршрут. Неба, пачуй мой мат!

Хто я для вас, сябры? Проста імя пустое.
Трэба ляцець скрозь час, трэба ляцець да зор.
Цэлага свету я мусiў праслыць героем -
Прыкладам стаць усім, як эталон, узор.

Нешта пайшло не так. Хай жа зваротна пойдзе.
Трэба гасцінны мне ваш пакідаць парог.
Юра Гагарын - крут! Шлях ён дадому знойдзе,
Трэба дапамагчы. Скінцеся, далібог.
09.02.2014