Гэта вельмi дрэнны верш

Вершы
Гэта вельмі дрэнны верш,
Ты яго не слухай.
Лепей мне язык адрэж,
Бо пісаў пад мухай.

Што за тэма? - Ні пра што!
Дзе герой станоўчы?
Здолеў ты б такіх хоць сто
Напісаць да ночы.

Нельга гэты верш чытаць,
Гэта ўсё брыдота.
Бессэнсоўна рыфмаваць
Багну ды балота.

Кажуць, будзе значна лепш,
Кажуць, будзе лепей
Пахаваць вось гэты верш
У каменным склепе.

Але слова ажыве,
Уваскрэсьне зноўку,
Нібы кветкі на траве,
Выйдзе з-пад алоўка.

Напісаў я дрэнны верш,
Ну і ўсё, і хопіць.
Гэта быў гарэза Серж -
Са Смаргоні хлопец))).
09.02.2014