Прашу лiтасьцi, панi расстаньне...

Ветразь
Прашу літасьці, пані растаньне,
Ваша зграя мне спрэс няўмогу.
Шэрых дзён халастых адлятаньне
Я камячу ў анучу-дарогу.

На падступных апаленых сьцежках
Я блукаю параненым воям,
Мне сябры -- хвояў сумныя вежкі
Ды трава зьмізарнелая гоняў.

Гэй, паслухайце, пані надзея,
Вы -- як возера ў Боскіх далонях.
Я хачу, прытуліўшы да рэі
Цалаваць вашы пекныя скроні.

Прывітаньне вам, матухна вера,
Вы -- як зорка зіхцелі ў нябёсах,
Асьвятляя змарагдавы бераг,
Калі плыў я за сонечным лёсам.

У садох пазалоціць каханьне
Сакавітую жоўтую восень,
Я прыйшоў да вас, пані спатканьне
Заплятаць васільковыя косы.