Захацеу Iгнат жанiцца,
На дзяўчыне, чараўнiцы
Звалi яе Нiначка
Ў стане, як трасцiначка.
Два гады з ёй сустракаўся
I па вушы закахаўся,
Бо прыгожая сабой
Бровы чорныя, дугой.
Вечарам пайшлi у сваты
Бацькi, кумы i два браты
Гасцей шчыра сустракалi,
За сталы iх запрашалi.
Стол ў дзяучыны быў багаты:
Мяса, дранiкi, салаты,
Пiрагi, каўбаска, сала,
Усяго было не мала.
Доўга госцi пiравалi,
Песнi звонкiя спявалi,
Нiначку сасваталi,
Вяселле назначылi.
А праз месяц ўсiм сялом
Вяселле гулялi,
Шчасця гэтым маладым
Многа пажадалi.
Скора у Нiны i Iгната,
Зноў гасцей было багата:
У iх крэсьбiны гулялi
I з сыночкам вiншавалi.
(На белорусском языке)