Мы будзем жыць

Вершы
«Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай…»
                Аркадзь Куляшоў, 1928
http://knihi.com/Arkadz_Kulasou/Byvaj.html



Цякуць удзячнасці напісаныя словы,
Да тых, хто сэрцам адчувае родны край.
Да тых, хто адчыніў сябе для роднай мовы
І кажа ёй на ёй: "Прашу, не памірай!"

Шкада,  жыцця пражыта большая палова,
Але шчаслівы я, што зразумець паспеў:
Усё, што мае чалавек свабодны – мова.
Няхай скрозь час ляціць яе прыгожы спеў.

Я ўдзячны небу за Мулявіна "Алесю",
За вершы чыстыя, што напісаў Аркадзь.
Няма без мовы да жыцця мне інтарэсу,
Таму мы будзем жыць - нам нельга памiраць.
22.02.2014