Магiя неба

Валерий Познякевич
Цыганка ноч
Запаліла ў чорным небе
Вялікую колькасць агеньчыкаў.
Чым яны прыцягваюць нашу ўвагу,
Што хочуць сказаць,
Аб чым папярэдзіць?
Углядаюся ў дзівосы начнога неба
І знаходжу сузор’е вялікай Мядзведзіхі.
А зусім побач – яе маленькая дачушка,
Што схавалася ў халодных промнях
Паўночнай зоркі.
А вось і сузор’е Стральца.
Пад ім нарадзіліся мой дзед, тата і сын.
Колькі разоў спадзяваўся знайсці
Сузор’е Авена, - сваю вогненную стыхію, -
Але на зоркі ўвесь час напаўзалі
Азызлыя шэрыя хмары,
І я заставаўся сам-насам са сваiмi вогненнымі думкамі.
Ніхто пакуль не змог разгадаць
Магічную лічбу сузор’яў,
І таму на зямлю
Зноў вяртаецца світанак.