На раздарожжы

Валерий Познякевич
Маўкліва свецяць ліхтары,
Што прыткнуліся да вуліц.
Яны не падпарадкоўваюцца цемры
І жывуць адной надзеяй –
Несці святло.
Міжволі параўноўваю іх з людзьмі,
Якія страцілі сваё прызначэнне ў жыцці
Несці святло;
Выракліся мовы і веры,
Каб існаваць у цемры.
А ўсе тыя,
Хто імкнецца да святла,-
Згараюць заўчасна.
Бо ў жыццёвым ланцугу
Вельмі вялікая
Энергія прыпадае на іх…
Божа, куды ляціць наша зямля?
Няўжо апошняя чалавечая надзея
Застыне на месцы, ахутаная цемрай,
Ці зоркі сальюцца з ліхтарамі
На скрыжаванні дарог,
Дзе згубіў сябе чалавек?
1991 г.