Я буду жыць!

Лаззаро
............."Акружы сябе агнём і стань непашкодным..."

Замкнуся ў круг.
Абрыс мяжы
ўмацую верай: "Ойча, Авва!
Я не памру  –
я буду жыць
паходняй духа і душы
і праслаўляць Гасподні справы!"

І распалю
агонь мальбы,
і акружу сябе агменем.
І боль сваю  –
кляймо жальбы  –
без жалю знішчу, як рабы
знішчаюць полымем кляйменні.

І Божы дар –
сваё жыцце –
ўспрыму на востраве ў паўметра
як мару мар,
як адкрыцце  –
і новароджаным дзіцем,
бы ўпершыню, глыну паветра.

2.03.2014

-------------------------
Тлумачэнні:

Круг – старадаўні містычны сімвал. Галоўная функцыя абарончага круга – ратаванне ад злых сіл.Лічылася, што дэманы не бачаць і не могуць дакрануцца да чалавека ўнутры абарончага круга, але калі ён выйдзе з круга, можа патрапіць у небяспечную сітуацыю.Таксама лічілася, што круг з агню ачышчае.