Падары мне кропельку вясны.
I дубочак малады на узлеску.
Першую, нясмелую пралеску
Ля сагрэтай сонейкам сасны.
Першы дождж вясновы падары
I вяселку над маею вескай.
Ручайка блакiтную палоску.
Ластавак высока, у гары.
Падары мне кропельку вясны.
Жоуты дзьмухавец ля хаты.
Светлае Вялiкдзеньскае свята.
Стрэлачкi нарцысау ля сцяны.
Нечаканы снег мне падары
I ката, прыснуушага на ганку.
I шпака шаленага, што з ранку
Раскрычауся недзе на двары.
Падары мне кропельку адну,
Каб яна у далонях не астыла,
Каб зямлю нарэшце прабудзiла.
Каб вясна ачнулася ад сну.
Падары мне кропельку усяго
Першым промнем сонца ранкам раннiм.
Хай яна абудзiцца каханнем,
Твару датыкнуушыся майго.