Скрозь асеннi ажур - 3

Вершы
Конкурснае заданне клуба "Жывіца" - фраза "Скрозь восеньскi/асенні ажур"



Неба шэрае. Стыгнуць аблокі.
Сонца знікла. Над горадам цень.
Восень робiць  няўдалыя крокі
Скрозь пахмурны i згублены  дзень.

Дробны дождж барабаніць па даху,
Вецер сумную песню пяе.
Вераб'і пазнікалі ад страху
Ў  непрыкметныя хаткі свае.

Дзесьці котка скуголіць бясконца
І скрабецца, і просіцца ў дом.
Адчыніліся дзверы, - і сонца
Промнем пырснула ў ветлы праём.

І адразу з'явіліся ўсмешкі,
І пачулася ціхае "Муууррр",
А надвор'я халоднага рэшткі
Збеглі прэч скрозь асенні ажур.
20.03.2014