Ты - Радзiма мая, Беларусь

Валентина Климович
Ты - Радзiма мая, сэрцу родная,
Ты праслаўлена ў песнях вякоў,
Ты такая, як поле, шырокая;
Ты - сумленне маiх землякоў.

Ты такая, як мора, глыбокая,
Для цябе я валошкi  збяру…
Ты, як воблачка, лёгкая- лёгкая,
Ты - Радзiма мая, Беларусь.

Ты святымi хрысцiла нас водамi,
Дзе анёлачкi ў кроплях расы,               
Спавiвала бярозавым водарам -
Я не ведаю большай красы.

Да грудзей прытуляла знядоленых,
Малаком частавала Зямлi,
На руках калыхала ты стомленых,
Каб табою, Радзiма, жылi.