Кругi на вадзе

Лариса Винникова 2
Кругі на вадзе...
Першы, маленькі,
ад кінутага на дно ўспамінаў каменьчыка,               
цягне за сабой другі,большы.
А той,
    аддаляючыся,
           саступае месца наступнаму...

 І ўжо бура эмоцый, перажыванняў
 нясе цябе ў глыбіню мінулага:
 у цёплае,сонечна бестурботнае дзяцінства,               
 сарамліва пяшчотнае юнацтва,
 у бяссонныя ночы нявопытнага мацярынства,
 у трывожныя і шчаслівыя дні
 маладой гаспадыні і жонкі...

Цякуць гады.
Пеняцца хвалі дзён.
Але раптам з'яўляюцца кругі ўспамінаў
на вечаровай роўнядзі майго жыцця.