Да вясны

Вершы
Я памятаю казачныя гукі:
Твой часты подых, твой празрысты смех.
Мяне амаль не слухаліся рукі,
І сэрца пачало шалёны бег.

Я спрабаваў стрымаць сябе - дарэмна,
Сваёй красой ты вабіла мяне.
Здавалася, што пачуццё ўзаемна,
І што каханне нас не абміне.

І так было. Перапляліся душы,
Да зорнай паляцелi вышыні,
Скрозь восеньскі ажур, скрозь роспач сцюжы,
Да нашага кахання –  да вясны.
25.03.2014