Сябрам

Вершы
Мае сябры!
Са святам вас, мае сябры!
Хай згіне ўсё,
што вас турбуе, да пары.
Няхай гараць
вачэй агеньчыкі ўнутры
бясконца.
Давайце жыць,
садзіць сады, кахаць жанчын,
няхай гады
не засмучаюць вас нічым.
Любіць жыццё
давайце проста - без прычын,
як сонца.

Мае сябры!
Жывіце, каб рабіць дабро,
каб сорам вас
не біў пад левае рабро.
Я вам пішу,
дрыжыць мой голас, а пяро
блукае.
Душа плыве
па хвалях часу дзень за днём.
Мае сябры,
я расчыніў дзвярны праём -
прыходзьце ўсе.
Мы нешта знойдзем і нальём
да краю.
28.12.2013