Не першы...

Вершы
Я ў пошуку творчым прыйшоў да цябе,
Шукаючы тэмы для вершаў.
Сустрэла мяне ты ў глыбокай журбе,
Прасіць пачала, каб суцешыў.

Каб вершамі сэрца тваё запаліў,
Каб рыфма - агеньчык запалкі -
Твой твар, што падобны на белы наліў,
Зрабіла б узбуджана-палкім.

За словам не лез у кішэню я, не -
Усё адбылося спантанна.
Ты слухала толькі хвіліну мяне,
Працуючы музай аддана.

А потым, як быццам цябе хто змяніў -
Не чула, не слухала вершы,
І твару дзявочага белы наліў
Казаў - у цябе я не першы.
26.03.2014