Без веры

Вершы
Калі няма чаго сказаць - маўчы,
Не парушай нясмелай цішы роздум.
Застанься лепей хатнім і цвярозым,
Ды мову па падручніках вучы.
Калі няма куды ісці - ляжы,
Не пэцкай  ногi  ў брудзе прыдарожным.
Галоўны шлях прайсці паспее кожны
Да самае апошняе мяжы.
Калі не верыш анікому - вер
У Бога, ён цябе не расчаруе.
Ён маўчуноў і гультаёў даруе,
Бо чалавек без веры - гэта звер.
01.04.2014