Квактушка

Валентина Климович
За ракой гармонiк весела iграе.
Не  ўсядець у хаце мне, пэўна, не старая.
Ты прыснi, мой дзедка, а я да Марфушкi
Запытаць, мо яек дасць пасадзiць квактушку.

             Прыпеў:

Не нясуцца куры, ходзiць дзед пануры.
А адна  ўжо квокча, куранятак хоча.
Не нясуцца куры, калi дзед пануры.
Не расплюшчыць вочы - спаць не будзе  ўночы.

Я змяню кашулю, падмалюю вочкi...
Ты прабач мяне, дзядок, пагуляю ночку.
Не хвалюйся, дзедка, я табе не здраджу,
А прыцiсне хто мяне - уцяку адразу.

            Прыпеў той жа

Я сiвыя косы прыбяру хусцiнай
І маршчыны захіну  белай павуцiнай...
А сцямнее  трохi - стану каля тыну.
Можа, хто тады мяне прыме за дзяўчыну.

              Прыпеў той жа

Над ракой, над рэчкай цiкавала поўня,
Маладосць сваю  ўначы я сягоння ўспомню...
Падкажу, што трэба кожны час спатрэбiць.
Ля кампутaра хай дзед лысiну цярэбiць.

                Прыпеў той жа

Не стаяць на месцы, скачуць мае ножкi...
Не абдумаецца дзед, чухаць будзе рожкi.
Над ракой, над рэчкай чырванела поўня.
Я за  ўсё табе, стары, сёння i прыпомню.

                Прыпеў той жа