Шоргат жукоу

Сержук Сыс
Зм. Вішнёву

Даражэй за любую траву-мураву
Як жыццё, я заўжды шанаваў крапіву.
Час ад часу было: пук пякучкі сарву
Ды лупцую, лупцую сваю галаву.

Нібы блазан, нібыта дурное дзіцё
Практыкую крапіўнае целазбіццё,
Даставалася болю каб як на пяцёх,
Каб ад болю шчэ болей бурліла жыццё.

Што жыццё! Гэта толькі набытак мазгоў –
Амнезія дашчэнту зжырае яго…
І вяртаецца з пасткі дрымучых вякоў
Толькі шоргат жукоў,
         толькі шоргат жукоў…