Ток

Лили Заичи
Ні будучага, ні былога…
Я не адчуваю нiчога…
Iду, але крочыць дарога
Ад ног маiх некуды прэч.
Здаецца, што шляхам сустрэч
Не будзе нiколi спаткання…
Кахання…
Каханне iлжывым здаецца,
Ды толькі куды ўжо падзецца?
Баюся… Не веру вачам –
Яны шмат чаго выдумляюць!
Чаму ён мне родны i мiлы?
Замест лёгкiх белыя крылы
Рвался i бiлi па клетцы,
А ён пускаў ток мне па сэрцы.