Зямелька прачнулася. Радасць якая!
Травіца вылазіць, да працы гукае.
Пупышкі вішнёвыя сонейку рады,
Насеннейка просіцца ў цёплыя грады.
Прыбраліся лозы - ад коцікаў гнуцца.
І прагнуць далоні ў раллю акунуцца.
Звініць небакрай жаўруковаю песняй,
А сэрца аж млее ад любасці весняй!