Гумарэска

Леонтий Обринский
    Каля плоту-крапіва,
    Ў агародзе-куры.
    Крапіва ўжо ацвіла,
    Певень ходзіць хмуры.

    Бо Пярэстая даўно
    Курнік абыходзіць.
    Як загнаць яе ў гумно?
    Думка не выходзіць.
 
    Там зацішша,нейкі змрок...
    Жыта з каласамі.
    Паваліць яе набок,
    Патаптаць нагамі...

    А пасля ў агарод
    Адвясці на ранні,
    Ды мяшае стары плот
    Гэтаму жаданню.