Наша каханне

Вершы
Рукі твае – дзве свабодныя птушкі,
Вочы – азёры блакітныя.
У валасах развіваюцца стужкі,
Вейкі дрыжаць аксамітныя.
Страціў з табой я і мову, і волю –
Ты захапіла ў палон мяне.
Сэрца не камень –  скуголіць ад болю.
Яркiмi ўсмешкамі-промнямi
Ты выяўляеш дыягназ, i лечыш,
Лечыш мяне пацалункамі.
Наша каханне заўсёды дарэчы,
Нiбы абмен падарункамi.
Ты мне падорыш надзею і веру,
Я табе – сэрца адданае.
Гэтае шчасце не мае памеру,
Быццам  мы небам абраныя.
29.04.2014