***

Евгений Пешко
Пакаленне - ІНТЭРНЭТ

У сябрах амаль тры сотні
А навокал ні душы...
Арфаграфіі рэкорды
Б'е шматкроп'е, запішы...

Бачу статус: "Я сумую!"
Пяты раз ўжо на дзень
Гэта дзеўчына сумуе
Мне пісаць ёй нават лень...

Ленту ўніз, а там каханне,
Далей смецце і катЭ,
Пару мемаў і ўсё жарты...
Жарты - гэта для мяне!

Надаела... сумна стала!
Песню сумную ўключу
Які ж я бедны, няўдачнік -
"Сумнай" деўцы, напішу!

Зноў пачне яна мне плакаць
Як ёй цяжка, без хлапца...
Выключаю песні-плачы
Ну яе! - лепш ужо мемы пра ката!

Вось ізноў настрой нармальны!
Зноў я, нешта там, раблю
Посцю, лайкаю, гартаю
Быццам не жыву, а сплю...

Бо там вецер, паза букам,
Бо там сонца за вакном
Дурнем стану ў гэтых путах
Сінтэтычным дураком