Гэта проста дзень такi

Вершы
Гэта проста дзень такі – музыка плыве па-за межамі таго, што завецца целам. Я спяваю, і маёй светлай галаве дастаткова спеваў тых, бо душа хацела толькі ўзяць удалы рытм, каб я бег хутчэй на спатканне з той, што мне даражэй за злата.  Хто казаў, што шчасце – дым, што агонь вачэй толькі першых тры гады, а далей – расплата?

Я шчаслівы, далібог: як ваду – ручай,  я пранёс праз доўгі шлях ласку і пяшчоту. Не пужаўся я дарог,  крочыў праз адчай, зарабiў сабе на  дах, абыйшоў балота. Засталося толькі жыць. Я лячу да той, што чакае дзень i ноч, пры любым надвор’i. Застанецца хай яна вечна маладой – першай зоркай у маiм залатым сузор'i.
06.05.2014