Гэта верш

Вершы
Гэта верш. Ён вельмі просты,
нiбы цэгла, быццам бот.
Да яго даўно дарос ты,
ці здрабнеў наадварот.

Верш цябе чакаў і верыў:
“Прыйдзе, прыйдзе мой чытач!”
Дачакаўся. Грук у дзверы:
"Адчыняй, Сяргей Махнач".

//////////////////////////////////


Адчыніў, а там – Людмiла,
Валянцiна, Лаззаро,
Вольга, Светлая…
Так мiла:
мне сябры нясуць дабро!

Нехта пешшу, хтосьці бегам,
за Карынаю –  Юрась,
Уладзімір за Алегам –
кожны мне чагосьці дасць.

Станіслаў і Станіслава,
шэраг Тань, Тамар і Каць,
а за iмi крочыць  Слава –
я  гатовы сустракаць!

За Ляксандрай і Ірынай –
невядомы мне чытач
з гучным прозвiшчам  Скарына –
гэта наш  галоўны ўрач.

Ён за ўсiмі назірае
(да паэтаў ён прывык).
Нешта  даў   сястрыцы Раі.
Мабыць, рыфмы – пад язык.
14.05.2014