Восень

Валентина Климович
Сонца заслалi сiвыя аблокi,
Дожджык асеннi смугой заiмжыў,
Чуць журавоў заклапочаны клёкат,
Клiн над аселiцай нiзка праплыў.

Выйду аднойчы сюды ранкам веснiм,
Жораў на позвы мае прыляцiць.
Стану жураўкай, бо роднае песнi,
Мне не забыцца нiколi у жыццi.