Сляды на сцяне

Лаззаро
...................Памяці загінуўшых 2 траўня 2014 г. у Палацы прафсаюзаў г. Адэсы.


РУКІ –
СЛЯДЫ НА СЦЯНЕ.

Смерць у агні-курадыме.

Быццам у жудасным сне.
Што гэта? Рым? Хірасіма?
Дрэздан? Фашысцкі шталаг?
Стогны. Рыданні. Ускрыкі.
Цела гарэлага пах.
Жах – як у Мунка – у "Крыку".
Свет патанае ў вайне:
безліч ахвяраў, магілы,

РУКІ –
СЛЯДЫ НА СЦЯНЕ –

як перабітыя крылы.

Плач. Галашэнне па ўсіх,
хто ўжо пазбаўлены болю,
хто не дапоўз да жывых
на Куліковае поле,
хто не адбыме бацькоў
і не падоўжыцца ў сыне...
Ганьба – і слёзы, і кроў
у міралюбнай краіне!

РУКІ –
СЛЯДЫ НА СЦЯНЕ.

Побач – анёла адбітак.

Бачацца ноччу ці не
нелюдзям жарсці забітых?
Ці не баяцца на Суд
Самы Высокі з'явіцца?
Гора людскога прысуд
Божай рукою здзяйсніцца.
Спальваў – сам будзеш гарэць,
нішчыў – адыдзеш да бесаў...

Помніма
кожную
смерць!

Помніма
травень,
Адэсу,

РУКІ –
СЛЯДЫ НА СЦЯНЕ...

23.05.2014

'.............................

Кулікова поле – плошча перад Палацам прафсаюзаў у Адэсе.


https://vk.com/wall-30457095_94784