Каханне

Вершы
http://www.stihi.ru/rec.html?2014/05/22/8029
Яны сустрэліся, і вось,
Ужо дрыжыць зямная вось
І зоркі ў бездань паляцелі.
Былi  жаданні ўсё ярчэй,
Як быццам бляск яе вачэй
У сэрца юнае пацэліў.
Нарэшце, ён паверыў ёй,
Назваў адзінаю сваёй
І адпусціў ляцець скрозь лета.
І доўга потым па зямлі
Пытаннi розныя плылі:
"А што было такое гэта?"

23.05.2014