Забяры мяне, Божа...

Татьяна Фурсова -Павловец
Забяры мяне, Божа, злітуйся!
Безнадзейнасць радкоў прабач!
Мой жыццёвы агеньчык выдыхся,
Я, як цень і пусты глядач.

Маладосці цяжарнасць скінуўшы,
Апусціла дадолу зрок.
Мары клінамі жураўлінымі
Падаліся ў вырай зноў.

Сэрца водарам не напоўніцца,
І кахання не змые плынь.
Дзён абрыдлых цячэ бяссонніца...
Сілы вытрываць - мне пакінь...
              2014г.