Адз1нота

Татьяна Фурсова -Павловец
Агарнула мяне адзінота
Настальгіі гаротным крылом.
Весялосці задзірысты дотык
Не зачэпіць: яна - за сялом.

Недзе песні пяе і гукае,
Можа, нават, чакае мяне.
Толькі радасці не раздзяляю -
У палон сум душу забярэ.

Што скакаць, без бадзёрасці таньчыць?
Недзе ў прошлым прапаў мой цягнік.
Нараджэнне няма чым адзначыць:
Смех да вуснаў маіх не прынік.

Годзе й плакацца! Болей не буду,
Рэшткі жалю, як нейкі папрок.
Можа, нават, адбудзецца цуда
І адступіць тужлівы мой рок.
               2011г.