Шануйце прастору, якая навокал

Евгений Пешко
Шануйце прастору, якая навокал
Усіх тых людзей, каторыя з вамі
Па нашых дарогах у дождж, альбо спёку
Заўсёды следам крочаць за намі

Шануйце мастацтва, культуру ды мову
Гадуйце ў дзецях павагу да іх
Прытулак хай знойдзе роднае слова
У сэрцах ды вочах яму не чужых

Ды будзьце здаровы, трымайцеся разам
Мы сонейка дзеці, пад небам адным,
Адна на ўвесь свет ў нас з вамі маці
Яе берагчы - лічы абавязкам сваім!