Цiха зоркi шэпчуць

Вершы
http://www.stihi.ru/avtor/lazzaro

Ціха зоркі шэпчуць – мы з табой не пара...
Дапамогуць слёзы перажыць разрыў.
Я цябе кахаю, мілы мой Лаззара,
Бо паэт ты файны, хто б ты там не быў.

Я цябе кахаю, як дзіця матулю,
Як жыццё і Бога, як сваіх дзяцей.
Я аддам для сябра лепшую кашулю –
Ты пішы, Лаззара, вершы для людзей.

Прыйдзе час, сустрэну я цябе на небе,
Будзеш ты анёлам песенькi складаць.
Талент твой, Лаззара, не загіне ў глебе.
Талент твой ад Бога – гэта ўсім відаць.

30.05.2014