уцёс

Варужка Яешня-Тутошня
Як уцёс ганарлівы,
 самотна, спакойна стаячы
 ў акіяне кіпячым
 чалавечае жарсці...
 Як няшчасны атлант,
 што прыняў на сябе цяжар
 купала
               Храма Зямнога...
 Толькі купал вось мой
                не Зямны,
 А лакальна
                Індывідуальны…
 І трымаю над галавой
 Груз сваіх жа грахоў,
 Неабдумана зробленных мной
 Па бязглуздасці і эгаізму...