На могiлках

Леонтий Обринский
      
      Жыццё зязюля жаласна лічыла
      У лазняку, за ціхаю ракой.
      Спіць у журбоце кожная магіла,
      На могілках, абмытая слязой.

      Язміну куст, каля старой капліцы,
      Ужо адплакаў, кветкі затушыў,
      Ды ўспамінам тут не спіцца
      І вобраз бацькі ў сэрцы зноў ажыў.

      Стаю ля помніка, дзе бацькава магіла,
      Ляжыць ён малады, з якой пары!
      Са здымка на мяне глядзіць маўкліва
      І не пазнаў - бо я зусім стары.

      Зязюлі звон знік на адну хвіліну,
      Жаль сціснуў сэрца мне яшчэ мацней,
      Бо ў гэты час, у кусце язміну,
      Запеў дзівосна песню салавей.

      І чую словы, быццам, бацька кажа:
      - Ты затрымайся некалькі хвілін,
      Як на цябе магілы камень ляжа,
      Малітвай памяну - бо ты мой сын.

      Тады сустрэнемся, чакаў цябе нямала,
      Побач ляжаць нам будзе весялей...
      А за ракой зязюля кукавала,
      Ды ў язміне заліваўся салавей.

                май 2014  в.Вялікая Вобрына