Сабачае шчасце
Варужка Яешня-Тутошня
Хвост сабачы дрыжэў
ад чакання
вялікага шчасця,
адбіваў на падлозе
сваёй нецярплівасці цень.
І глядзелі-глядзелі
угору сабачыя вочы...
І, здавалася, зараз падскочыць,
Заіграе, залае
ў вясёлым шаленстве
сабачая радасць...
© Copyright:
Варужка Яешня-Тутошня
, 2014
Свидетельство о публикации №114061606833