дзиунае имгненьне

Анна Сметанна
Мне тое дзіўнае імгненьне
запомнілася назаўжды...
Як па страсе, да нас суседняй,
паўзлі пярэстыя каты...

Паўзлі яны амаль што моўчкі,
ледзь варушыліся хвасты,
танюткім просценькім снурочкам,
каты, каты, каты, каты...

Куды паўзлі? Хай Бог спрыяе
таму, хто ведае, заўжды...
А сэрца так і абмірае:
такія дзіўныя хвасты...