Дайце волю!

Леонтий Обринский
    Я зайздрошчу птушынаму кліну-
    Узняўся ў вырай і кропкамі знік.
    І на мытні яго не запыняць,
    У чарзе ён стаяць не прывык.

    Дайце волю! І птушкай імклівай
    Я за марамі буду ляцець,
    Да дзяцінства, якое пакінуў,
    Да юнацтва, што ўжо не сустрэць.

    Дайце волю! Свабоды не трэба.
    Дзе той шлях, што да волі вядзе?
    Гора, роспач... Усё гэта зведаў-
    У аковах законаў свабода жыве.