Чаму? -на беларускай мове-

Дарья Кашинская
Усе ведаюць: жыццё - тэатр.
Але ж відовішча каму?
Каму паказваць наш спектакль?
Чаму жыццё - не фільм? Чаму?

Нам нельга так, як у кіно,
Пачатак зноўку ўключыць.
І тое, што было даўно
Амаль што ў думках будзе жыць.

Адразу чыставік пісаць
Мы ўсе павінны...І ў гасцях
Працягнем гледачоў саджаць
У свабодных шэрагах жыцця.

А дома...З блізкімі людзьмі,
Мы за кулісамі стаім.
Усе разам, на адной зямлі,
Мы граем сцэну ўсім чужым.

Мы бачым вочы гледачоў...
Як і яны глядзяць на нас.
Мы бачым, хто калі зайшоў
На прадстаўленне ў пэўны час.

Усе ведаюць: жыццё - тэатр.
Але ж відовішча каму?
І не спыніць ніводны кадр...
Чаму жыццё адно? Чаму?