Па над усiм

Мерха
            Роздум на Купалле

    Дожджык імчыць на вяселле.
    Щокі надзьмуўшы, аблокі
    пырскаюць, хмураць ілбы.
    Зёлак рамонкавых  зелле
    ў полі, ад вёскі  далёкім –
    сонейкі божай сяўбы.

    Сорак адзін – чатырнаццаць*.
    Межы змываюцца болем.
    Напагатове буцян –
    сёння спяваць, усміхацца
    з марай пра мірную долю
    Яны  чакаюць славян.

    Па над усім – не краіны,
    Па над усім – не народы.
    «Iже»… «з нябёс»… «небеси»…
    Веры – павінным, бязвінным
    у люльцы матулі-прыроды:
    Толькі любоў над усім.



    *   – У сорак першым  мінулага стагоддзя знішчалі насельніцтва.
          У чатырнаццатым  цяперашняга – знішчаюць насельніцтва

    **  – Ян Купала, Ян  Хрысціцель