Я - не фейк

Светлая Две Тысячи 10
Мяне абвінавацілі
Ў ...фейкізме...
Не ведаю, чаму,
Не ведаю, куды глядзелі...
І праз якую прызму...
Прысвоілі ярлык ...
За ядавіты мой язык...
За Мову, што ...
Не разумеюць ...
Некаторыя...
За што?
Адсутнасьць фота ...
На рахунку бота-
Прычына ў гэтым,
Больш ні у чым!
Дык не пасуе,
Цётцы ўжо сталай
На свет увесь
Пакрасавацца мала...
Мне трэба, каб да слоў маіх
Прыслухаўся народ,
Каб кроплю хоць сумневу
Ў жыцці ганебным
Ён знайшоў...
І ўстаў з каленяў...
І пайшоў ...
Здабыць былую Славу,
Гонар
І Сумленне!