Дай Бог...

Лаззаро
Дай Бог ніколі Вам не ўпасці!
Калі ж падзенне — непазбежна,
жадаю падаць толькі ў шчасце —
і каб яно было бязмежным!

P.S.

А як таму пашкодзіць штосьці
і шчасце прыме выгляд  багны,
жадаю, каб знайшоўся хтосьці,
хто Вам руку сваю працягне!

;—))