Люстрации на Беларуси быть!

Светлая Две Тысячи 10
Люстрацыя павінна быць!
Як без паветра пад вадой
Нядоўга жыць,
Так без люстрацыі
Не жыць на Беларусі
Дэмакратыі...
Адны і тыя ж морды...
Ўсюды...
І партыя ў шахматы...
З народам
І словаблуддзе...
Да той пары ўсё гэта будзе,
Пакуль на чыстую ваду
Не выкінем
Усё гэта смецце,
Гэты гідкі бруд...
Мо дзе і таленавіты,
Але па шыю ...ў крыві ,
У слязах
Дзяцей, старых,
Нямоглых, хворых...
І людзей, што красьці
Не навучаны...
Не могуць...
Даверлівы, наіўны беларус...
Чакае ўсё жыццё...
І атрымаў ...і гвалт...
І ператрус...
І без заробкаў ён застаўся...
Бо не хапае ВВП,
Плаціць каб годную яму
Зарплату...
Няхай адкажа ...хоць і заўтра
Народ зрабіў
Закладнікам тым вечным
Злачынных хеўр-
Нашчадкаў НКУС...
Няхай адкажа кожны
Тым куском,
Што скраў,
Служыў палітыкам
Без Бога ў сэрцы-
Таксама ў чаргу....
І сярод першых...
Да люстрацыі!
І сем'ямі, кватэрамі,дамамі-
Памылкі тут не будзе,
Бо селяцца злачынцы кланамі...
І ў камісію -
Уключыць мяне...
Як дажыву, то добра
Выканаю місію!