Матулi

Наталья Хоменко
Калі прачнуся сярод ночы,
І сэрца без цябе заные горка,
Я раптам успомню твае вочы
Яскравыя, як у цёмным небе зорка.
Адчую ўсёй сваёй істотай,
Што ты стамілася, сумуеш.
Спатрэбіцца – дайду пяхотай,
І сэрцам крокі ты мае пачуеш.
Прабач за ўсё мяне, матуля, –
За слезы горкія на веях…
Цябе да сэрца прытулю я,
Мая неказачная фея.
У цеплыя свае далоні
Збярэш ты ўсе мае турботы,
Таму бялеюць твае скроні,
У часа не пытаючыся згоды.