БРУСЕЛЬ
Чырвоны трамвайчык брусельскі,
Абшарпана не еўрапейскі,
Вязе позняй ноччу мяне.
Вандрую па горадзе сонным,
Які мне становіцца родным,
На яве, а быццам бы ў сне.
Паміж невядомых імёнаў
Адчужанасць ад забабонаў.
Ранейшае шчасце, бывай.
Заеду да Элізабеты.
Спагецці, шаблі і катлеты.
Нудота.
А думаў, што рай…
26 ліп. 2014