Араты

Леонтий Обринский
   
   Ці то верасень быў, ці то жнівень,
   Запрагла мяне цешча ў хамут.
   Разараць агарод я павінен-
   Мне з нязвыкласці будзе капут.

   Я паціху араў і ўсё думаў:
   -Папярэчку пакінуць, ці не?
   Нылі рукі, а конь з нейкім сумам
   Валок плуг у пустой баразне.

   А пасля ў канцы, каля плоту,
   Зачапіўся за корань той плуг-
   Конь спыніўся, увесь мокры ад поту,
   І нагой адбіваўся ад мух.

   Ды я сам у баразне пахіснуўся
   І асеў на раллю, як мяшок.
   Не заўважыў,што конь азірнуўся
   І нясмела падаўся убок.

   Адышоўся...паціху разпрогся,
   Пахадзіў, пастаяў ля мяне...
   Я ляжаў нерухома, бо змогся
   І застаўся ляжаць у баразне.