Пользуйтесь, пожалуйста!

Олег Буйницкий
Са  зборніка  “Косаўскі  зшытак”.

“Карыстайцеся, калі  ласка !”

Мне  кажуць – Мова  дрэнная  мая...
Нікому  не  патрэбна  твая  Мова...
Не  разумеюць –
бо, ня  могуць  Размаўляць !
А  я – люблю  Яе  Пяшчоту  слоўную...

У  Мове  беларускай – чысьціня,
незаймаванасцю  чароўная !
Я  ганаруся  Ёй.
Яна – мая !
Хоць  і  сябрую  з  Рускай  Моваю.

Чаму ж  Мая  вам  не  дае  спакой ?
Ёсць  рускія, і  бела-рускія  ёсць  Словы !
Пішу  і  размаўляю  я –
на  гэтай, і  на  той…
Але, я – Беларус !
І  маю – сваю  Мову !

Народ  павінен  Сваю  Мову  мець !
Ў  Нямеччыне,
ў  Расеі,
ў  Беларусі.
І  размаўляць  на  Ёй, і – разумець.
Я – Беларус.
Я  Сваю  Мову  маю.
Ёй – я  ганаруся !
*+*
24  ліпеня 2014 г. на  вуліцы  Тадэвуша  Касцюшкі,45.