I будзе...

Клавдия Семеновна
І будзе вечар, нудны, злосны, шэры...
І дождж ліне, з маланкай на ўсё неба.
І ты ў мае пастукаешся дзверы.
І я табе падам кавалак хлеба.
Тады пачуеш, як душа трапеча.
Тады пазнаеш, што яна - жывая...
А ты ж маю - ці помніш - так скалечыў,
Што нават крыўды ўжо не адчувае.
Хацеў усё - без меры, і без веры...
Ды час настане, ведаю, так трэба.
Ты да мяне пастукаешся ў дзверы,
І я падам табе кавалак хлеба.