Родная зямля

Артём Дудин
Ты вытрымаеш,родная зямля,
Як непагадзь вытрымлівае хата.
Пазнала Ты і князя і круля,
Пазнала і гвалтоўніка  і ката.

Ты вытрымаеш грукат навальніц
І тое,што з чыёй-та злой нагоды
Па жылах Тваіх лекавых крыніц
Даўно бягуць атручаныя воды.

Ты вытрымаеш спёку і мароз
І, нават калі душу рве ад здзекаў,
Ніхто з іх не убачыць Тваіх слёз,
Як і ніхто не бачыў іх ад веку.

Паўстанеш,нібы сфінкс той,з усяго
Якую б лёс не рыхтаваў прыгоду.
Не вытрымаеш толькі аднаго -
Калі цябе няма дзеля народу…