Зярнятка

Мария Руслановна Шебанец
А чаму б мне і не здзяцінець,
Не зрабіцца зусім маленькай?
Я – зярнятка на гэтай ніве,
‘Шчэ не яблык, ні, нават, кветка.

І навошта рабіцца сталай?
Люблю казкі, люблю арэлькі!
Я – маленькая! Мне – цікава!
Я не трапіла ‘шчэ ў зямельку.

Вось калі пакладуць зярнятка,
Як абдыме зямля ласкава –
Гэта час для майго пачатка,
Час сур’ёзнай і дзіўнай справы.

Даць усходы, пусціць парасткі,
Ды зірнуць на сябе трывожна:
Ці пазбегла зярнятка пасткі,
Ці зрабілася чымсьці гожым?

Ці я яблынка, ці я кветка?
Ці я жытні паўнюткі колас?
Ці сярод пустазелля гэткі
Непатребны нікому голас…

А пакуль я яшчэ дзіцятка
У бясконцым і дзіўным свете.
Я рыхтую сваё зярнятка,
А зярняткі – заўсёды дзеці.