Дараганава

Валентина Воробьева
 
Дараганава – не ад “дарогі”
Дараганава – ад “дарагі”.
Калі сэрца ўзрываюць трывогі –
На свае вяртайся кругі.

Кругам Пціч падыходзіць няспешна,
Кругам лес абдымае цябе,
Кругам танчыць у полі сцежка,
Травы шэпчуць у варажбе.

Толькі добрага нам жадае
Векавечны асілак-дуб.
Кругам бусел над ім лятае,
Ветрык песню зрывае з губ

І нясе яе ў бездарожжа.
...Каб са шляху радзімы не збіцца,
Дараганава дапаможа
Чыстым спевам гаючай крыніцы.